КНДР прапанавала замежнікам з'ехаць з Паўднёвай Карэі
Пхеньян нагадвае міжнародным арганізацыям, кампаніям і турыстам пра пагрозу ўзнікнення вайсковага канфлікту.
"Мы не хочам нанесці шкоду замежнікам у Паўднёвай Карэі ў выпадку вайны", — заявіў прадстаўнік паўночнакарэйскіх уладаў.
Нагадаем, што ў апошнія тыдні назіраецца эскалацыя напружанасці ў адносінах паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй. Раней Пхеньян папярэджваў, што ў выпадку вайсковай правакацыі супраць Паўночнай Карэі варта чакаць адказ "па законах ваеннага часу". Да таго ж гучалі пагрозы нанесці ракетны ўдар па амерыканскіх вайсковых базах і нават па ЗША.
Разведка ЗША: Кітай перакідвае вайсковую тэхніку да мяжы з КНДР
Фота — AFP