"КоммерсантЪ": Крыніца ў МУС кажа, што Полудзеня падставілі

Нагадаем, што крымінальную справу супраць намесніка міністра ўнутраных справаў вядзе Генпракуратура. Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай. Крымінальную справу пачалі яшчэ 8 снежня, затрымалі высокапастаўленага чыноўніка ўвечары 9-га.

Па версіі газеты "КоммерсантЪ", затрыманне Полудзеня — гэта чарговы тур змагання паміж сілавікамі. Пры гэтым адзначаецца, што  кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў ужо тыдзень не з'яўляецца на працоўным месцы. Яго абавязкі часова выконвае намеснік міністра Алег Пякарскі.