Крымінальнай справы па нападзе на Юлію Сцяпанаву не будзе
Фрунзенскі РУУС Мінска адмовіў актывістцы грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Юліі Сцяпанавай.
Як паведамляе БелаПАН, пра гэта гаворыцца ў адказе, які дзяўчына атрымала 15 лютага. У дакуменце гаворыцца, што міліцыя не знайшла крыміналу ў дзеяннях невядомых, якія напалі на Сцяпанаву. Калі нападнікаў знайдуць, то іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Сцяпанава пасля кансультацый са сваім адвакатам хоча накіраваць скаргі ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру.
Нагадаем, ў ноч на 14 студзеня на Сцяпанаву напалі, калі яна ішла ад аўтобуснага прыпынку дадому. Адзін з мужчын схапіў дзяўчыну ззаду за рукі, другі абрэзаў ёй валасы. Потым Сцяпанаву кінулі ў снег тварам. Пры гэтым мужчыны, па яе словах, негатыўна выказаліся пра яе дапамогу палітычным рэпрэсаваным і пагражалі.