Курс долара ізноў знізіўся на 10 рублёў
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
Курс долара па іх выніках знізіўся з 8370 да 8360 беларускіх рублёў, паведамляе Onliner.by. Курс еўра вырас на 50 беларускіх рублёў – з 10700 да 10750. Расійскі рубль падрос у параўнанні з учарашнім днём з 265 да 266 беларускіх.
Нагадаем, што ўчора долар таксама знізіўся на 10 рублёў. Амерыканская валюта падае ўжо
некалькі дзён запар.