Курс долара вырас, курсы еўра і расійскага рубля знізіліся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 30 рублёў і складае 8660 рублёў, курс еўра знізіўся на 70 рублёў — да 11300. Курс расійскага рубля знізіўся з 276,5 да 273 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра вырас на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net