Курс долара зніжаецца другі дзень запар

Сёння курс долара зменшыўся з 8310 да 8300 рублёў. У панядзелак зніжэнне было больш заўважным — адразу на 50 рублёў.

Курс еўра ў аўторак вырас — з 10 160 да 10 210 рублёў. Напярэдадні ён панізіўся на 39 рублёў.

Расійскі рубель 17 ліпеня падаражэў з 254,5 да 255,5 беларускага. Учора ён патаннеў з 256 да 254,5 беларускага рубля.

Падрабязней пра курсы валют можна паглядзець тут.

Фота — aif.by