Лабковіч: Улада парушыла права грамадзян на мірныя сходы

Ён нагадаў, што па ўсёй краіне прайшлі прэвентыўныя затрыманні арганізатараў Народнага сходу. Таксама адзначыў, што ўлада старалася запалохаць магчымых удзельнікаў сходаў.

Як адзначыў праваабаронца, Народны сход прайшоў мірна і законна. Дзеянні ўлады ён ацаніў як супрацьзаконныя. На яго думку, улада парушыла правы грамадзянаў на мірныя сходы.