Лазавік заклікаў грамадзян "не баяцца" экзіт-полаў
Экзіт-полы праходзяць на 300 выбарчых участках Беларусі, вызначаных метадам выпадковай выбаркі.
Іх вынікі стануць вядомыя сёння каля 20.00.
Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у жывым эфіры тэлеканала АНТ. Ён заклікаў грамадзян "не баяцца і не ўтойваць" інфармацыю пра свой выбар ад сацыёлагаў.
Экзіт-полы праводзяць тры сацыялагічныя службы: цэнтр EcooM, Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый" і ТАА "TNS" (Украіна).