Літоўскаму ветэрынару далі штраф за заклік кастрыраваць геяў

Праваахоўныя органы Літвы звярнулі ўвагу на каментатара пасля таго, як Асацыяцыя талерантнай моладзі накіравала скаргу ў сувязі з адным з каментароў у Інтэрнэце, паведамляе Ru.delfi.lt У скарзе гаварылася, што ў каментары кпяць над гамасэксуалістамі, абражаюць іх, прыніжаюць, заклікаюць да іх дыскрымінацыі і нават фізічнай расправы над імі.

Як высветлілася, каментар пакінуў ветэрынар з Алітуса. Яго прызналі вінаватым у парушэнні закона і прысудзілі да штрафу ў памеры 1300 літаў (каля 540 даляраў ЗША).