LiveJournal запусціў новы рэйтынг разліку папулярнасці блогаў
Ад сённяшняга дня яна будзе вызначацца не толькі на падставе колькасці падпісчыкаў, якія дадалі блогера ў сябры, але і іх актыўнасцю на сервісе.
Новая сістэма адлюстроўвае толькі "жывы" трафік і дае магчымасць уладальніку дзённіка адэкватна ацаніць сваё становішча, адзначае кіраўнік LiveJournal Ілля Дронаў. Паводле яго словаў, з яе дапамогай з рэйтынга будуць выключаныя блогі, папулярнасць якіх штучна накручваецца. На цяперашні час у рэйтынг трапілі толькі першыя дзве тысячы самых папулярных блогаў.
РІА "Новости" нагадвае, што ў LiveJournal налічваецца 5 мільёнаў зарэгістраваных блогаў, а аўдыторыя ацэньваецца ў 65 мільёнаў карыстальнікаў.