Лукашэнка хоча забраць кватэры ў "несумленных" ільготнікаў

Такая заява прагучала падчас дакладу ўрада і Нацбанка аб працы эканомікі за сёлетнія 8 месяцаў. Падчас дакладу прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прывёў прыклады, калі пабудаваныя з дзяржпадтрымкай кватэры перапрадаюцца ці здаюцца ўнаймы.

Аляксандр Лукашэнка загадаў да 2 красавіка "імем рэвалюцыі" правесці праверку тых, хто пабудаваў кватэры з дзяржпадтрымкай — шматдзетных, вайскоўцаў і г.д. З тымі, каго зловяць на гарачым, размова будзе кароткай, паабяцаў кіраўнік Беларусі. Як адзначае БелаПАН, у тых, хто здае такую "ільготную" кватэру, Лукашэнка загадаў адбіраць жытло.

Фота — bereg23.ru