Лукашэнка пацікавіўся станам здароў’я Чавэса

Кіраўнік Беларусі цікавіўся станам здароўя венесуэльскага лідара, паведамляе БелТА. Уга Чавес расказаў аб ходзе курса лячэння і рэабілітацыі. У адказ Лукашэнка пажадаў свайму калегу і сябру хутчэйшага аднаўлення сіл. Акрамя гэтага, прэзідэнты паспелі абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін і дамовіліся аб чарговым візіце беларускай дэлегацыі у Венесуэлу. Магчыма, што туды прыляціць і сам Лукашэнка.

Нагадаем, што Уга Чавэс хварэе на рак. Зараз ён праходзіць курс хіміятэрапіі.