Лукашэнка пра незалежнасць Беларусі: гэта назаўжды (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Ён гаварыў пра актуальныя пытанні палітыкі і эканомікі. Выказаўся Аляксандр Лукашэнка і пра беларускую незалежнасць:
"Усе павінны зразумець, што Беларусь — гэта назаўжды. Гэта наша, яна ніколі больш не будзе ні польскай, ні расійскай, ні амерыканскай ці нямецкай. Да гэтага трэба прывучыць усіх нашых партнёраў".
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь імкнецца праводзіць незалежную палітыку: "Мы жывем у сваёй краіне, на сваім кавалку зямлі". Прынцып незалежнасці краіны з'яўляецца непарушным, адзначыў кіраўнік дзяржавы.