Лукашэнка пра беларускі менталітэт: баяцца крок зрабіць, каб не праваліцца!
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу правёў нараду ў справе экспарту калійных угнаенняў
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў максімальна эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі па вытворчасці і экспарце мінеральных угнаенняў.
"Хацеў бы пачуць, як ідуць справы на калійным рынку, таксама з нашымі галоўнымі расійскімі партнёрамі, ці дамовіліся, і калі дамовіліся, што вы плануеце рабіць у перспектыве? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Хачу засцерагчы ад трафарэтных разваг, якія мне вельмі добра вядомыя. Гэта чыста беларускі менталітэт: як бы не ступіць лішні раз, каб не праваліцца, а раптам абваліцца — варажба на кававай гушчы ў гэтым кабінеце не патрэбныя. Мне патрэбны канкрэтныя прапановы".
БЕЛТА нагадвае, што прадпрыемства "Беларуськалій", размешчанае ў Салігорску, з'яўляецца адным з сусветных лідэраў у вытворчасці калійных угнаенняў. Эксклюзіўным пастаўшчыком калійных угнаенняў вытворчасці "Беларуськалія" на замежныя рынкі і вядучым сусветным экспарцёрам гэтай прадукцыі з'яўляецца "Беларуская калійная кампанія".
Фота — bymedia.net