Лукашэнка сустрэўся з Мядзведзевым у Краснай Паляне пад Сочы

На горналыжным курорце Красна Паляна 23 студзеня ў яго адбылася сустрэча прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як інфармуе БЕЛТА, падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, Саюзнай дзяржавы, Адзінай эканамічнай прасторы. Лукашэнка асобна адзначыў супрацоўніцтва ў сферы энэргетыкі. Па яго словах, Беларусь гатовая да падтрымання і развіцця дасягнутага ўзроўню канструктыўнага дыялогу.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі палітычных і бізнэс-колаў Расіі.