Лукашэнка: У нас праваслаўныя часта святкуюць каталіцкія святы (відэа)

Аляксандр Лукашэнка агледзеў Архікафедральны касцёл, пагаварыў з вернікамі, павіншаваў іх са святам.

У размове з Тадэвушам Кандрусевічам кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікае значэнне Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Калі гаворка зайшла пра дыялог яе з Праваслаўнай царквой, Лукашэнка адзначыў, што ў нашай краіне праваслаўныя часта святкуюць каталіцкія святы, а каталікі — праваслаўныя, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў падарунак — Біблію на беларускай мове. Ён жа падараваў архіепіскапу ўнікальнае велікоднае яйка, выкананае з дрэва.

Фота — ctv.by