Лукашэнку спадабаўся Волат: Гэта моцная беларуская назва (відэа)
Кіраўнік Беларусі падчас знаходжання ў Хойніках выказаўся не толькі на палітычныя ці эканамічныя тэмы, але і пра спорт.
Між іншым, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яму падабаецца імя Волат, абранае для зубра — талісмана чэмпіянату свету па хакею з шайбай, які пройдзе ў нашай краіне ў 2014 годзе.
"Назва вельмі падабаецца. Волат — гэта моцная беларуская назва. Гэта салідна для Беларусі", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што доўга думаў пра сэнс талісмана: "Ніяк не магу зразумець, як пагляджу на гэтыя рогі, для чаго яны, што яны будуць сімвалізаваць? Празмерную агрэсіўнасць ці гэта нам, мужыкам, намёк?". Але галоўнае, каб ён падабаўся людзям, сказаў Аляксандр Лукашэнка.