Талісманам хакейнага чэмпіянату свету 2014 года стаў Волат
Завяршылася інтэрнэт-галасаванне, падчас якога інтэрнэтчыкі выбіралі імя талісмана чэмпіянату свету.
Нагадаем, што турнір пройдзе 9-25 траўня 2014 года ў Мінску.
Галасаванне праходзіла на сайце Федэрацыі хакея Беларусі і праз сацыяльныя сеткі на сайце talisman2014.by. Найбольш галасоў набраў варыянт Волат — 859. На другім месцы апынуўся Белавежык — 619 галасоў. Трэцяе месца ў варыянта Расці — 514 галасоў. Былі таксама варыянты Зубрык, Вежык, Янка, Буллі, Пушчык, Зубі, Шайбік.
У другой палове дня ў панядзелак прайшло выніковае паседжанне журы нацыянальнага конкурсу "Прыдумай імя талісману!". На ім афіцыйна зацвердзілі імя талісмана.
Пераможцамі конкурса, якія прыдумалі імя і гісторыю талісмана, сталі Марыя Мацкевіч з Мінска і Леанід Краўчанка з Сянно Віцебскай вобласці. Яны атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.