Лёс польскага закону ў Беларусі вырашыцца на наступным тыдні
Канстытуцыйны суд вынесе рашэнне па пытанні "законнасці" карты паляка ў Беларусі на наступным тыдні.
Канстытуцыйны суд Беларусі на пасяджэнні 31 сакавіка пачаў разгляд прапановы Палаты прадстаўнікоў выкласці пазіцыю наконт адпаведнасці закона Польшчы "Аб карце паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
"Сёння суд прыступіў да разгляду пытання, аналізуе наяўнае матэрыялы, датычныя разгляданага пытання. Верагодна, сваё рашэнне Канстытуцыйны суд агучыць на наступным тыдні", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе КС.