Любоў Чаркашына заваявала бронзу на ЧС па мастацкай гімнастыцы
Сусветнае першынства праходзіць у французскім Монпелье.
Беларуска стала трэцяй у індывідуальных практыкаваннях з мячом. Яе вынік — 28,450 бала. Чэмпіёнкай стала расійская гімнастка Яўгенія Канаева, а срэбра ў яе сяброўкі па камандзе Дар’і Кандаковай, перадае БЕЛТА.