Мінэканомікі бачыць "пазітыўную дынаміку" эканамічнага росту

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, у параўнанні з I кварталам 2010 года прырост ВУП склаў 10,9%, перавысіўшы значэнне гадавога прагнозу (9-10% прыросту).

Асноўны ўклад у рост ВУП забяспечаны прамысловасцю і такімі відамі дзейнасці, як гандаль, рамонт аўтамабіляў, побытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання.

Разам з тым, у студзені-лютым 2011 года адзначана пагаршэнне паказчыкаў знешняга гандлю. Сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус $1967,3 млн., павялічыўшыся ў параўнанні са студзенем-лютым 2010 году на $1,5 млрд.