Мінфін абяцае ўзяць курс на эканомію
У прыватнасці, скароціцца фінансаванне бюджэтных арганізацый, шэрагу інвестпраектаў, ільгот і датацый.
Улады Беларусі вырашылі скараціць бюджэтныя выдаткі на 4,3% і больш адказна падысці да фармавання рэспубліканскага бюджэту на 2012 год. Пра гэта 26 красавіка заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, паведамляе ІА REGNUM.
На думку міністра, гэтая сітуацыя вымушае ўрад перагледзець планы фінансавання дзяржпраграм і іншыя выдаткі ў 2011 годзе. Урад скароціць фінансаванне бюджэтных арганізацый (у прыватнасці, Мінздароўя), шэрагу інвестпраектаў, ільгот і датацый.
У планах на 2012 год — рэалізацыя лібералізацыйных захадаў, напрыклад — зніжэнне падатку на прыбытак з 24% да 20%, спрашчэнне шэрагу адміністрацыйных працэдур і, па-ранейшаму, курс на эканомію і скарачэнне дзяржвыдаткаў.
Харкавец паведаміў таксама, што сёлета ўдасца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы з Расіі і Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на агульную суму 3 млрд долараў. Дакументы па макраэканамічнай стабілізацыі, што з'яўляюцца ўмовай выдзялення Мінску крэдытаў Расіі і Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, могуць быць падпісаныя з Расіяй ужо на будучым тыдні.