Мадура працягвае настойваць, што Уга Чавес быў заражаны ракам

"Мы амаль упэўнены, што камандантэ Уга Чавес быў заражаны ракам", — цытуе словы Нікаласа Мадуры БЕЛТА. Раней падобную заяву рабіў і прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, які ўсклаў адказнасць за хваробу і смерць Чавеса на "імперыю", маючы на ўвазе ЗША.

Нагадаем, учора заяву зрабіў намеснік дырэктара Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтру імя Блахіна Міхаіл Лічыніцэр. Паводле яго слоў, ракавае захворванне венесуэльскага прэзідэнта Уга Чавеса не магло быць вынікам нейкай "дыверсіі". Захварэць на рак у выніку ўздзеяння вірусаў, ці іншых знешніх прычын немагчыма, адзначыў навуковец.

Фота — AFP