Магілёвец падпаліў два дамы, бо яго не пусцілі на застолле

Як высветлілася пазней, 51-гадовага пірамана не пусцілі на застолле. Падпалам ён вырашыў адпомсціць сваім крыўдзіцелям, перадае “Радыё Магілёў”.

Вечарам мужчына разбіў шкло ў адным доме і падпаліў фіранку. У другім доме ён падпаліў фіранку, якая дзяліла пакоі. У абодвух выпадках гаспадары дамоў адчулі дым і пагасілі агонь. Раніцай яны звярнуліся ў міліцыю.

Дарэчы, мужчына раней ужо сядзеў за падпал. Гэтым разам яму пагражае да 10 гадоў турмы.