Магілёўскім “раёнкам” прапануюць выходзіць толькі раз на тыдзень

Ідэолаг мяркуе, што чытачу больш прыемна атрымліваць адно "тоўстае" выданне аб’ёмам 12 палосаў, чым два тонкіх у аб’ёме 4+8. У якасці прыклада Кунцэвіч прывёў хоцімскую газету “Шлях Кастрычніка”, якая ужо выходзіць у такім фармаце.

Дарэчы, са словаў ідэолага, агульны наклад раённых газет вобласці складае 124 тысячы асобнікаў, паведамляе region.mogilev.by.