Максім Мірны і Даніэль Нестар выйгралі на старце выніковага турніру АТП
Выніковы турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП) стартаваў у Лондане ў панядзелак.
Пераможцы леташняга турніру ў парным разрадзе беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар у першым матчы групы В перамаглі румынска-швейцарскі тандэм Хорыя Тэкаў / Роберт Ліндстэт (Швецыя) — 4:6, 7:6 (7:1), 12:10.
Дарэчы, для Мірнага і Нестара гэта будуць заключныя сумесныя спаборніцтвы, адзначае БЕЛТА. У наступным сезоне Максім Мірны будзе гуляць у пары з Хорыем Тэкаў, а партнёрам Даніэля Нестара стане Махеш Бхупаці. Мірны і Нестар гуляюць разам з 2011 года і за гэты час двойчы выйгралі турнір серыі "Вялікага шлема" — адкрыты чэмпіянат Францыі (2011, 2012). Акрамя таго, у іх спісе яшчэ сем чэмпіёнскіх тытулаў пад эгідай АТП.
Спаборніцтвы ў Лондане завершацца 12 лістапада.
Фота — belarus.by