Маці Уладзіслава Кавалёва збірае подпісы cупраць смяротнага пакарання сына

Жанчына склала ўласную петыцыю ў абарону падсудных у справе аб тэракце 11 красавіка, паведамляе “Радыё Свабода”.

 

На адмысловым сайце змешчаны зварот Любові Кавалёвай, дзе яна просіць уратаваць сына адж смерці. Гэта ўжо другая падобная ініцыятыва. Першы зварот набраў ужо больш за 30 тысяч подпісаў.

Нагадаем, што Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў абвінавачваюцца ў арганізацыі тэрактаў у 2005 годзе ў Віцебску, на Дзень Незалежнасці ў Мінску ў 2008 годзе і ў мінскім мэтро ў красавіку 2011 году. Пракурор патрабуе смяротнага пакарання для абодвух абвінавачаных. Адвакаты лічаць віну сваіх падабаронных недаказанай.