Міхаіл Грабоўскі ўжо трэніруецца са зборнай Беларусі
Нападаючы "Таронта" прыляцеў у Мінск і ўзмацніў нашу нацыянальную хакейную каманду, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету (ён пройдзе ў траўні).
Таксама ў шэрагах нашай зборнай з'явіўся абаронца Кірыл Гатавец, які выступае за каманду Карнельскага універсітэта (ЗША).
Як паведамляе БЕЛТА, 26 красавіка ў Мінск з Паўночнай Амерыкі прылятае нападаючы Арцём Дзямкоў, які гуляе за клуб "Эльміра Джэкілз".
Нагадаем, да чацвярга нацыянальная зборная Беларусі будзе трэніравацца на "Мінск-Арэне", а пасля вылятае ў Браціславу. Там яна возьме ўдзел у Кубку "Шкоды", згуляе з немцамі і нарвежцамі.
Фота — bymedia.net