Міліцыянты затрымалі табун коней каля мяжы з Расіяй
Іх перавозіў на аўтамашыне "КамАЗ" 49-гадовы расіянін.
Супрацоўнікі Дубровенскай міліцыі і Аршанскага аддзела дэпартамента фінансавых расследаванняў налічылі ў машыне 28 коней на суму амаль 235 мільёнаў рублёў (больш за 90 тысяч долараў). Адпаведных дакументаў на груз у кіроўцы не было. Аўтамашына і табун коней затрыманыя, праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.