Мінчукі патрабуюць прыбраць рэкламу з ліфтоў (фота)
З незвычайнай скаргай у Мінгарвыканкам звярнуліся жыхары сталічнага мікрараёна Лошыца.
Па словах людзей, перадае onliner.by, у пад'ездах іх дома па Ігуменскім гасцінцы на ліфтах незаконна змясцілі рэкламу "Шпаркага Дамавiка". Мінчукі лічаць гэта вандалізмам і патрабуюць ад чыноўнікаў разабрацца з парушальнікамі.
Рэкламныя таблічкі прыкручаныя проста над кнопкай выкліку. Жыхары дома лічаць гэта незаконным. Па іх словах, рэклама павінна размяшчацца ўнутры ліфта, пад панэллю кіравання.
Аднак у ЖРЭА Ленінскага раёна Мінску кажуць, што размяшчэннем рэкламы займаецца агенцтва "Мінск-Рэклама" і размяшчэнне абвестак абсалютна законнае.
Фота: onliner.by