Мінчукоў з сабакамі не пусцяць на вулічныя навагоднія імпрэзы

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі мінскай міліцыі Юры Сарокін.

Сарокін: "У найбольш важных месцах правядзення мерапрыемстваў, дзе будзе вялікая колькасць грамадзян, натуральна, будзе агароджа і будзе арганізаваны прапускны рэжым. Будзе 16 КПП і 58 пунктаў пропуску. Натуральна, пры пропуску будзе арганізаваны догляд з дапамогай металадэтэктараў. Грамадзяне з хатнімі жывёламі не будуць дапускацца ў месцы правядзення мерапрыемстваў”.