Мінская ДАІ знайшла новы спосаб лавіць кіроўцаў на перавышэнні хуткасці
Сістэму выпрабоўваюць у Заводскім раёне сталіцы.
Як паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік аддзела ДАІ Заводскага РУУС Сяргей Лагуноў, сутнасць навінкі ў тым, што парушэнні фіксуюцца радарам ў схаваным рэжыме і праз ноўтбук па інтэрнэце перадаюцца экіпажу, размешчанаму ў некалькіх кіламетрах ад самога радара.
Пасля атрымання інфармацыі аб парушальніку кіроўцу спыняюць, дэманструюць фота- або відэа аўтамабіля з указаннем яго хуткасці, даты і часу перавышэння хуткасці і штрафуюць.