МУС: гастарбайтэры вязуць на радзіму фальшывую валюту

Такую заяву зрабіла Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі. Паводле яго інфармацыі, сярод фальшывых грошай пераважаюць долары, таксама сустракаюцца расійскія рублі і еўра.

Паведамляецца, што ў 2011 годзе за мяжой працавалі каля 500 тысяч грамадзян нашай краіны, толькі з Расіі яны прывезлі 240 мільёнаў долараў, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — newtimes.ru