Музей гісторыі Магілёва плануе выкупіць арыгінальнае выданне Статута ВКЛ

Каб адбылася здзелка, неабходна цягам двух тыдняў пералічыць 10% ад згаданай сумы ў якасці заклада. Музей звяртаецца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай дапамагчы ў зборы сродкаў. Рэквізіты дабрачыннага рахунка можна знайсці на сайце музея.

На дадзены момант у свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута ВКЛ. У Беларусі няма ніводнага з іх, паведамляе “Радыё Магілёў”.

На здымку: Перавыданы Статут ВКЛ (Мінск, 2005).