МВФ рэкамендуе не павышаць заробкі ў Беларусі і скараціць дзяржпраграмы

Па яго словах, Міжнародны валютны фонд лічыць, што ўрад Беларусі павінен адмовіцца ад росту заробкаў і перайсці на вольнае курсаўтварэнне. Ён адзначыў, што значнае павышэнне заробкаў прывядзе да новага росту коштаў і атрымаецца замкнёнае кола.


Па словах Джарвіса, якія перадае interfax.by, Нацбанк павінен скараціць аб'ёмы крэдытавання ў рамках дзяржпраграм і павялічыць адсоткавыя стаўкі вышэй за ўзровень інфляцыі. 


Каб ажывіць валютны рынак, эксперты МВФ рэкамендуюць перайсці ў Беларусі на рэжым плывучага абменнага курсу. Такім чынам, валютны абменны курс будзе ўсталёўвацца пад уздзеяннем рынку.