Мытная служба Беларусі з 10 чэрвеня будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
Гэта зроблена, каб усе жадаючыя змаглі аформіць набытыя за мяжой аўтамабілі.
Для таго, каб усе жадаючыя паспелі аформіць да 1 ліпеня набытыя за мяжой аўтамабілі па дзеючых стаўках мытных плацяжоў, мытныя органы ў гэты перыяд будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе БЕЛТА.
У многіх пунктах на гэты перыяд ўводзіцца кругласутачнае дзяжурства альбо павялічаны час працы, арганізавана максімальная колькасць дадатковых рабочых месцаў, узмоцнена колькасць дзяжурных змен.