МЗС: Гучныя дэкларацыі не могуць замяніць здаровы сэнс
Знешнепалітычнае ведамства нашай краіны пракаментавала прыняццё Еўрапарламентам рэзалюцыі па Беларусі.
"На жаль, мы бачым стэрэатыпныя паводзіны, далёкія ад рэальнасці. Хацелася б нагадаць еўрапейскім парламентарам, што гучныя дэкларацыі не могуць замяніць здаровы сэнс, а аднабокае, аднабаковае ўспрыняццё рэальнасці можа толькі адтэрмінаваць, але не адмяняе неабходнасці пошуку алгарытму канструктыўнага ўзаемадзеяння", — цытуе заяву БЕЛТА.
Нагадаем, Еўрапарламент заклікаў да новых санкцый супраць уладаў Беларусі і адмены хакейнага чэмпіяната 2014 года, які мусіць прайсці ў нашай краіне.
Фота — bymedia.net