На “Анімаёўцы-2011” пакажуць 111 мультфільмаў, з іх 2 беларускамоўныя

ХIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў сёлета сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў з 20 краінаў. У межах фэсту запланаваныя тэатралізаванае прадстаўленне, творчыя сустрэчы, конкурсы і выставы, майстар-класы па стварэнні дзіцячых анімацыйных фільмаў.

Асобную ўвагу трэба надаць папулярнаму мультсерыялу “Маша і мядзведзь”, створанаму магілёўцамі. На цяперашні час знята ўжо 18 серый. Паступова іх колькасць плануецца давесці да 30. Мультфільм стаў папулярным не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы. Яго пераклалі на 16 моваў. Стваральнікі праекту ставяць перад сабой мэту заваяваць таксама і амерыканскіх гледачоў.