На беларуска-польскай мяжы выявілі сляды двух выбухаў

Як паведамляе БелаПАН, у гэты дзень спрацаваў сігналізацыйны комплекс. Памежнікі прыбылі на месца здарэння і выявілі там сляды, якія ішлі ў бок польскай тэрыторыі.

Пра парушэнне мяжы яны паінфармавалі польскіх памежнікаў. І тыя пазней затрымалі сем нелегалаў — грамадзянаў В'етнама і Афганістана. Як высветлілася, перасякаючы мяжу, яны перацягвалі адзін аднаго на коўдры.

Даследуючы сляды нелегалаў, памежнікі недалёка ад лініі мяжы знайшлі дзве варонкі ад выбухаў невядомага паходжання. Вакол варонак былі раскіданыя рэшткі адзежы і валюты.

Цяпер праверкай гэтага здарэння займаецца следча-аператыўная група.

Фота — panoramio.com