На Брэстчыне кожны другі зніклы без вестак — гастарбайтар

Як піша "Брестская газета", на 1 лютага зніклымі без вестак на Брэстчыне лічацца 240 чалавек. З іх 122 чалавекі — гэта зніклыя падчас выезду на заробкі. Прычым, толькі 3 з іх зніклі сёлета, а 119 — у ранейшыя гады.