На Гомельшчыне ад снегу абрынуліся дахі жылога дома і кароўніка
Дах дома абрынуўся падчас снегападу 5 лютага ў Чачэрску.
Прычынай называюць няправільны мантаж крокваў пры будаўніцтве дома. Пацярпелых няма. Як паведамляе БелаПАН, у доме жыве жанчына і двое дзяцей. Гаспадыня ад перасялення адмовілася. Пагрозы, што дах абваліцца далей, няма.
У нядзелю таксама абрынуўся дах кароўніка сельгаспрадпрыемства "Чырвонабярэжскі" ў вёсцы Радуша Жлобінскага раёна. Тоўсты пласт снега пашкодзіў шыферны дах на плошчы 360 квадратных метраў. На момант абвалу ў будынку было 220 кароваў, жывёлы не пацярпелі. Аднаўляць страху плануецца не раней за вясну.