На Лунінеччыне ляснік на грузавіку пратараніў Audi (фота)

Як піша "Медыя-Палессе", легкавік ехаў па дарозе з Лунінца, а па сустрэчнай паласерухаўся ГАЗ-66. Аварыя адбылася праз метраў 50 пасля таго, як ГАЗ перасёк пераезд.

У Audi ехалі 5 чалавек. Чацвёра з іх, у тым ліку і кіроўца, трапілі ў лякарню. Два чалавекі ў момант шпіталізацыі былі непрытомныя. У грузавіку "ГАЗ", які належыць Лунінецкаму лясгасу, ніхто не пацярпеў.

Прычыны сутыкнення пакуль высвятляецца. Расследаваннем займаецца Следчы камітэт Лунінецкага райаддзелу.