На Магілёўшчыне гарэлка прадаецца горш, чым “чарніла” і піва

Па выніках першага паўгоддзя на складах Магілёўшчыны запасы піва скараціліся ў 4,5 раза, пладовага віна — у 2 разы. А вось залежы гарэлкі і лікёрагарэлачных вырабаў павялічыліся больш як у 1,5 раза.


Спецыялісты кажуць, што асноўная частка вырабленага ў вобласці алкаголю прадаецца ў краіне. Толькі невялікая яго частка ідзе на экспарт, адзначае сайт www.mycity.by.