На МКАД мікрааўтобус пратараніў машыну дарожнікаў, загінуў чалавек
Яшчэ 13 чалавек пацярпелі.
Здарэнне адбылося мінулай ноччу. Як паведамляе сайт onliner.by, мікрааўтобус Mercedes з украінскімі нумарамі пратараніў МАЗ дарожнай службы.
Дарожнікі кажуць, што толькі ўначы магчыма прыбіраць МКАД — у іншы час сутак з-за інтэнсіўнасці руху транспарту гэта немагчыма.
За апошнія дні на Мінскай кальцавой аўтадарозе загінулі ўжо трое чалавек. Учора пытанне з аварыйнасцю на МКАД абмяркоўвалася на паседжанні гарадской камісіі па бяспецы дарожнага руху.

Фота — onliner.by