На мяжы затрымалі беларуса, які схаваў на целе пяць iPhone 5 (фота)
Смартфоны спрабаваў правезці на радзіму з Польшчы жыхар Пружанскага раёна.
Аднак беларускія мытнікі на чыгуначным пункце пропуску "Брэст" звярнулі ўвагу на мужчыну "падазронай камплекцыі" і правялі яго асабісты дагляд. Высветлілася, што ён прыматаў да цела пяць iPhone 5, кошт якіх ацэнены на суму 33,5 млн рублёў.
У выніку, смартфоны ў пружанца забралі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Фота — gpk.gov.by