На Народны сход у Баранавічах прыйшоў дэпутат гарсавета
У старым гарадскім парку на сённяшні Народны сход сабралася каля 20 чалавек.
Сярод іх — праваабаронцы, а таксама палітыкі і грамадскія дзеячы. Па перыметры шпацыруюць міліцыянты. У парк прыйшоў і дэпутат гарсавета Баранавічаў, сябра партыі “Справядлівы свет” Аляксандр Галькевіч. Ён адказвае на пытанні прысутных, паведамляюць слухачы Еўрарадыё.