На "небяспечнай" шашы паставілі "праваслаўны" бігборд (фота)
Незвычайны шчыт з'явіўся на шашы ў Маларыцкім раёне.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, бігборд з выявамі арханёлаў і праваслаўных святых усталявалі на небяспечным перакрыжаванні аўтадарог Брэст — Олтуш і Кобрын — Макраны. Інсталяцыю зрабілі з ініцыятывы маларыцкай ДАІ і дабраслаўлення мясцовага праваслаўнага святара. Арганізатары мерапрыемства лічаць, што такім чынам удасца знізіць колькасць ДТЗ у раёне.
Дарэчы, у красавіку 2011 года на гэтым перакрыжаванні сутыкнуліся рэйсавы аўтобус “Ікарус” і мікрааўтобус “Фальцваген”. У выніку аўтааварыі загінулі восемь чалавек і столькі ж атрымалі траўмы.