На Пастаўшчыне ўшанавалі памяць герояў паўстання 1863 года
Мерапрыемства адбылося ў вёсцы Свірдуны.
Да помніка паўстанцам з’ехаліся грамадскія актывісты з Паставаў, Віцебска, Оршы, Наваполацка, Глыбокага, Шаркаўшчыны дыіншых раёнаў Віцебскай вобласці. Краязнаўца з Лынтупаў Уладзімір Іванковіч распавёў прысутным пра гісторыю помніка.
У 30-я гады мінулага стагоддзя мясцовы ксёндз перазахаваў парэшткі ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гг. Польскія ўлады паставілі на гэтым месцы пліту, на якой былі напісаныя словы ўдзячнасці героям. Пасля гэта месца зарасло хмызняком, але ў пачатку 90-х гадоў мясцовыя жыхары расчысцілі гэтае месца і паставілі побач з плітай драўляны крыж.
Грамадскі дзеяч з Аршаншчыны Юры Нагорны прачытаў ліст з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, пасля чаго прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.