На Пастаўшчыне рэйсавыя аўтобусы трэба замаўляць па тэлефоне

Гэта звязана з тым, што аўтобусаў у парку вельмі не хапае. Так, сёлета не набылі ні аднаго новага, хаця раней штогод абнаўлялі аўтапарк не менш чым на пяць машын. І каб эканоміць паліва і час, транспартнікі ўвялі такую незвычайную “паслугу”. Калі хтосьці з жыхароў невялічкіх вёсачак мае патрэбу ехаць, ён павінен загадзя патэлефанаваць у аўтапарк і папрасіць, каб аўтобус зайшоў у вёску.

Дарэчы, гаворка ідзе не пра нейкія спецыяльныя аўтобусы, а пра звычайныя, што выконваюць рэйсы згодна з раскладам.