На прыгранічных запраўках "Беларуснафты" адменена абмежаванне на дызпаліва
Абмежаванне (продаж не больш за 100 літраў адначасова) праіснавала менш за суткі.
Пра ўводзіны ліміту на 34 прыгранічных АЗС паведаміў сайт канцэрна "Белнафтахім". Цяпер гэта інфармацыя на сайце адсутнічае. Як адзначалася ў паведамленні, такая мера прынята "ў сувязі з ростам аб'ёмаў вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх цэнах, і ў мэтах аховы ўнутранага рынку", паведамляе БелаПАН.
Адмена ліміту па часе супала з увядзеннем Злучанымі Штатамі санкцый супраць канцэрна "Беларуснафта".